Нязнiклыя
Дмитрий Максимович Акулич
Прайшло каля месяца з таго часу, як свет спасцiгла катастрофа. Амаль усё чалавецтва таемна знiкла. Прырода хварэе, а гарады павольна ператвараюцца y пыл. Палiна была адной з тых, хто адчуy на сабе горыч усёй трагедыi. Не губляючы надзеi, што яе дачка жывая, яна y адзiночку спрабавала супрацьстаяць зменам. Але пасля, дваццацiчатырохгадовая напалоханая дзяyчына сустракае адважнага хлопца Мiкалая. Яна даведваецца ад яго, што ёсць месца, якое прымае тых, хто выжыy. Натхнёная магчымасцю сустрэць там дачку, Палiна адпраyляецца з хлопцам у доyгi шлях. Цяжкая дарога адкрывае iм сур'ёзныя выпрабаваннi новага свету. Страх, боль, кашмары, iстоты – будуць рабiць замах на iх жыццё. Цi зможа Палiна yбачыць яшчэ сваю дачку? І цi iснуе на самой справе тое бяспечнае, загадкавае месца, аб якiм казаy Мiкалай?
Дмитрий Акулич
Нязнiклыя
I
Горад Гомель, што знаходзiyся на паyднёвым усходзе еyрапейскай краiны, не стаy выключэннем з усiх гарадоy вялiкага свету. Ён таксама змянiyся, пагрузiyшыся y маyклiвыя пакуты i y павольную гiбель мiнулага. Усяго за дзве цёмныя летнiя ночы гарадскi шум ацiх: змоyклi людскiя размовы, знiк хаос, спынiyся рух вулiц, застылi маторы машын. Толькi рэдкiя спевы птушак i дзiкiя галасы пакiнутых дамашнiх жывёл разбаyлялi сабой поyную цiшыню. Вялiкi горад нетаропка знiкаy, ператвараyся y парашок, нiбы сточваyся, як жалеза на тачыльным каменi. Высокiя будынкi першымi сустрэлi невядомую з'яву: дахi i сцены верхнiх паверхаy шматпавярховых будынкаy не спяшаючыся абсыпалiся, бетонны цвёрды матэрыял паступова ператвараyся y сухi пыл. Прырода паныла i павольна адаптавалася да недахопу чыстага святла, да рэдкiх празрыстых дажджоy. Вецер быy зменлiвым, часта мяняy свой характар. Ён, то y злосцi ганяy шэрасць i хаваy бетонным прахам паверхню вялiкага абласнога цэнтра, то па-добраму дарыy лёгкую прахалоду.
Час бег. Прайшло yжо некалькi тыдняy пасля першай цёмнай ночы. У гэтую сераду сонца yжо цяжка апускалася на гарызонт, нiбы замучылася глядзець, як змяняецца зялёная планета. Вялiкая вогненная зорка са смуткам хавалася за высокiмi паyсцёртымi i яшчэ ацалелымi дамамi. Вечар плаyна сплываy да чарговай сляпой ночы.
Па лесвiцы васьмiпавярховага дома, у самым цэнтры шчыльна забудаванай часткi горада, бегам наверх падымалася дваццацiчатырохгадовая цёмнавалосая дзяyчына Палiна. На ёй была цёмна-зялёная тонкая куртачка з металiчнай жоyтай зашпiлькай-маланкай, чорныя нагавiцы i чорна-белыя кеды. За спiной боyтаyся шэры заплечнiк з рэчамi першай неабходнасцi. Дзяyчына спяшалася схавацца ад надыходзячых страхаy ночы, ёй трэба было схавацца да цемры, знайсцi зацiшнае месца. Падняyшыся на пяты паверх, у мiнулым дванаццацiпавярховага будынка, яна yбегла y адчыненыя дзверы чужой кватэры. Палiна апынулася y калiдоры. Шэрая прастора памiж сцен насцярожвала, i з-за змрочнай бачнасцi, сэрца працягвала хутка бiцца, быццам ногi yсё яшчэ неслiся па прыступках. Палiна выцягнула драyляную светла-жоyтую бiту, якая тырчала з яе шэрага заплечнiка. Дзяyчына, перажываючы за сваё жыццё, двума рукамi моцна сцiснула рукаяць сваёй прылады i спалоханымi вачыма стала аглядаць вузкае памяшканне. Яна нетаропка пайшла па калiдоры. Страшна было мiмаволi думаць аб смерцi, уяyляць, што з якога-небудзь пакоя выбежыць неразумнае дзiкунства. З асцярогай дзяyчына агледзела yсю плошчу чужой кватэры. Тут даyно нiкога не было. Тады яна апусцiла рукi i пазбавiла цела ад напружання. Хутка замкнула yваходныя чорныя дзверы кватэры, затым зайшла y далёкi самы светлы пакой, дзе аконны праём выходзiy на захад. Палiна вырашыла застацца тут, у дзiцячым пакоi. У далёкiм левым куце стаяy белы стол, на iм ляжала толькi жоyтая прамавугольная рамка з фатаграфiяй сям'i, якая жыла калiсьцi тут. Пад сталом бязладна раскiданыя рознакаляровыя алоyкi. Ад блiзкага левага кута, у бок стала, стаяy шырокi, невысокi, бледны шафа з расчыненымi дзверцамi, з пакiнутымi або забытымi дзiцячымi сукенкамi. Уздоyж правай светлай сцяны, сумаваy адзiн не запраyлены дзiцячы ложак. У сярэдзiне пакоя, на падлозе валялася белае перакуленае крэсла i некалькi кiнутых у спе