Капернiк у Гарце
Траса была разбiтая
i кажуць у Гарце дарогi пясчаныя.
Халера ясна, як мне забыць выгляд вёскi Зайчаны?
Бум i бам, вось тут i вось там,
Я yжо доyга качуся па yзгорках
Варта прызнаць, што гэты паход
Не абяцае даход.
***
Пах мокрай травы.
Вецер яе калыхае
Быццам бы смок.
Яшчэ адзiн лог.
Шэрага неба баранi рог
Зрабiць назад разварот?
Вярнуцца?
Гатэльчык гiдкi…
Кузьва, куды вас нясе
Пан Мiкалай Капернiк.
Як бы yзяць i прачнуцца?
Усё ж разварот?
Праехалi тысячны ельнiк.
І yсё ж коцiм у горад
коцiм цiхенька y горад.
***
Не! Дарогi y асноyным не з пяску.
***
Я yжо бачыy карцiнкi мясцовых паселiшчаy
І таму раскажу…
Верш пра амаль любы тутэйшы горад
***
Тут на пляцы, што y цэнтры
Жыве бальшавiк
І гэта кажа нам вельмi шмат.
І зараз я i сам думаю, што yжо набыy занадта доyгi язык.
***
Гэта быy бадзёры верш.
Амаль прыпеyка расiйская.
А тут гавораць
Што я на нямецкай павiнен пiсаць
І што я ж зусiм не паляк.
***
І yвогуле, гэта iх справа.
Я ж толькi госць тут.
Турысты да статуi коцяць смела
Я так доyга стаяy на бруку, што нават нага занямела.
***
І yсё ж такi горад па-свойму вельмi…
Так, старамодны, як клёш.
Але ж мода вяртаецца часам.
***
Мне здаецца цi людзi тут быццам дождж
Яны актыyна злiваюцца.
У глыбокiя слiвы, якiя выводзяць iх да ракi.
І рака гэтая цячэ yжо недзе там.
За халмом, пры чужым ачагу.
Ну а тыя, хто сплысцi не y сiлах
Засталiся калоць дровы.
Разбiваць аб бетон свае мары.
Гук разлома на 120 герц.
Падманваючы нават сябе, што яны iдэйныя
І вырашыла застацца не iх галава, але сэрца.
Так-так-так, хлусiце больш, рабяткi.
Хоць, без сумневу ёсць i такiя – iдэйныя жыхары краю.
Але yсё ж – хто ведае, што б было,
калi б у iх быy добры шлях да спакойнага раю.
Можа б беглi яны.
Без аглядкi
***
Карацей, тут усё неяк дзiyна.
Але затое якi прыемны флёр даyнiны
І на рэчцы y цэнтры бабёр
А за статуяй на касцёле – сокал.
Кажуць, той п'яны – вахцёр.
Ну той, што ляжыць пад лаyкай.
Мне проста падабаецца слова – вахцёр.
А тут такiя навокал.
***
Аднойчы я тут спрабаваy алкагольны мус.
Вiдавочны i ясны плюс.
Я толькi прыехаy i як жанглёр.
Здзiyляю iншых сваёй «мудрасцю» (спрытам).
Я ж той смс бязглузды сцёр.
Якi казаy пра дрэннае надвор'е з ледзяной колкасцю
(нiбы цокая капытом)
***
Так, тут вельмi шмат савецкiх людзей.
Але замежнiкаy больш, чым думаюць нашыя.
Не, рэальна шмат!
Хома…!
Па-мойму, не крыyднае….
Бо на высокай латынi.
Высокiя словы адчыняць дзверы.
***
Зiмою тут стыне многае, нават сэрца маё y вельмi цёплай
кватэры.
***
Ха-ха, як нi дзiyна я рады
І яшчэ палюбiy чорны хлеб i кашу.
Рады…
i ад шчасця крычу як баншы.
Гэта цымес.
Люблю iрландскi фальклор.
Пiва Гiнэс, але не польскае.
Я ж крыху Улiс.
А y мясцовых тут лепшае лiдскае.
***
Нават храмы тут абароннага тыпу,
Як гаворыць адна паэтка мясцовая.
Апропо: мясцовая лiтаратура такая слабая, што нiбыта нават
i клёвая.
***
Я тут зняy кватэру
Жыву i не ною.
1000 лайкаy,
Гартажылстрою.
***
Пра прыроду мясцовую толькi санетам.
***
Як вечар i маркотная каза
Прыемныя палi i нават воды
На шчасце тут не водзiцца гюрза.
О, гэта радасць казачнай прыроды!
Ну, што б мне тут такога напiсаць?
Калi ты yвечары iдзеш дадому y гмах
То дрэвы y дварах даюць пазнаць
Што могуць шолахам наводзiць страх.
Вось так тут лiсце шэпчацца з табой.
Няхай ты не палюбiш цуда-травы.
Ах, можа быць не чутны тут прыбой.
Яго пачуеш, з'ехаyшы y выправы.
Шчэ не нап'юцца тут пустой вадой.
У чорных вёсках горкi вадапой.
***
Ну i зоркi шукаю тут.
Я ж астраном, ясна халера.
Зорка ёсць сапраyды.
Чырвоная! Бах!
Якi цiкавы выпадак!
На каралеyскiм замку.
На шпiлi высокiм
Ну, адным словам…
Калi ты гуляеш з мясцовай паненкай
Вулiца yся расцвiтае,
Але y цэлым нейкi цяжар.
Як быццам гiры.
На ляшках тваiх.
***
Бачыy я тут, як адзiн вяшчаy на Ю-Тубе, а пасля y турме зацiх.
Гавораць, што хацеy ён быць прэзiдэнтам.
Але на iм нейкая ёсць вiна.
Што п'янiць як вiноyка
І замест гэтага хлопца на пасаду мецiць ягоная жонка.
Хто б такое yявiць мог…
Не, ёй не выйграць выбары y Афр