Частка I. Трыкутнiк караля
Глава 1. У тры гадзiны дня
Мечыслаy ужо даволi доyга бадзяyся па цэнтры горада, пазiраючы на будынкi. Гэта быy звычайны працоyны дзень, абедзенны час якога Мечык праводзiy вывучаючы свой любiмы горад. Гродна стаy яму родным, хоць вырас ён у невялiкiм мястэчку нездалёк.
Старыя, крывыя вулачкi, велiчныя касцёлы – у гэта yсё цяжка было не yлюбiцца. Мечык i не спрабаваy супрацiyляцца абаянню горада. Ужо y першы прыезд ён ведаy, што хацеy бы жыць тут, сярод усёй гэтай прыгожай даyнiны, якая не палохала чалавека сваёй несувымернай яму велiччу, хоць падобнае можна было сказаць, да прыкладу, пра Фарны касцёл, але yсё ж не – i ён быy Мечыку сваiм, як сябар дзяцiнства, з якiм звязваюць гады дробных свавольстваy i грубых правiн, радасцяy i крыyдаy. Гарадзенская даyнiна yлагоджвае гараджан, радасна yсмiхаючыся iм мiлавiднымi фасадамi, з маленькiмi балкончыкамi, над каменным тратуарам.
Вось ужо некалькi гадоy блiскучы выпускнiк аднаго з польскiх унiверсiтэтаy, магiстр гiстарычных навук – пан Мечыслаy, працаваy, не пакладаючы рук, зусiм не па сваёй спецыяльнасцi. Працаваць прыходзiлася не галавой, а рукамi i хоць, па сутнасцi, Мечык нiчога не меy супраць такой працы, у глыбiнi душы варушылася крыyда нi то на сябе, нi то на краiну, нi то на тых, хто быy вiнаваты y такiм становiшчы яго краiны.
Каб фiласофстваваць, зрэшты, у Мечыслава было не вельмi шмат часу. Хлопец ужо паспеy абзавесцiся жонкай i маленькiм дзiцём, i абодва гэтых родных i блiзкiх яму чалавека, зразумела, патрабавалi самай пiльнай увагi, якую Мечык з задавальненнем аддаваy iм, не забываючы пры гэтым i пра сваю творчасць.
Тварыць жа Мечыслаy мог не толькi гiстарычныя нататкi, але i карцiны. Гiсторык сапраyды нядрэнна маляваy. Такая адоранасць, безумоyна, яшчэ больш распальвала жаданне Мечыка працаваць у асноyным сваiм розумам, а не мускуламi.
У аблiччы гэтага маладога, дваццацi з лiшнiм гадоy ад нараджэння, чалавека, была прыкметная ахайнасць. Характар пана Мечыслава быy не самы спакойны, хоць гэты добры па натуры хлопец не трацiy разважлiвасьцi i валодаy здольнасцю стрымлiваць гарачыя парывы сваёй душы, у тыя моманты, калi яна клiкала яго наперад.
Розум падказваy Мечыку, што актыyныя дзеяннi не заyсёды патрэбныя i што вось так проста yзяць i даць бязглуздаму балбесу па фiзiяномii – не заyсёды лепшае, хай нават i вельмi жаданае, рашэнне.
Не гледзячы на немагчымасць зарабляць сваёй любiмай спецыяльнасцю – гiсторыяй, хоць колькi-небудзь прыстойныя грошы, Мечыслаy не кiдаy сваiх заняткаy на нiве Клiо, а проста рабiy гэта y вольны ад асноyнай працы час.
Так i зараз, у свой абед, малады чалавек хадзiy па горадзе i прымячаy тое, што яму было трэба для нататак, якiя ён публiкаваy у гiстарычных часопiсах. У распрацоyцы гiсторыка было адразу некалькi артыкулаy, а прагулкi па Гродна звычайна натхнялi яго i на новыя iдэi, таму ён не спяшаyся вяртацца на працу, а yсё блукаy i блукаy сярод мiнакоy, як звычайна y такi час, трохi спяшаючыхся i панурых, сноyдаючых па сваiх справах.
Мечыслава моцна засмучала тое, што y яго любiмым горадзе yжо даyно даволi бязладна ставiлiся да гiстарычнай спадчыны. Мечык быy актыyным крытыкам дзеянняy гарадской адмiнiстрацыi, якая разбурала старадаyнiя ансамблi вулачак i плошчаy Гродна. Імкнучыся хаця б зафiксаваць на фота, атакаваных людзьмi, маyклiвых сведкаy мiнулага, Мечыслаy не раз дакараy сябе, калi не паспяваy да якога-небудзь домiка, са сваiм фотаапаратам, раней, чым да яго паспявалi, разнамасныя групы рабочых з бульдозерам. Таму ён з вялiкай увагай працягваy блукаць па старым цэнтры, узiраючыся y знаёмыя кварталы i, з унутраным трымценьнем, уяyляy сабе чарговыя работы па паляпшэнню гарадской iнфраструктуры, якiя праз раз зводзiлiся да разбурэння горача любiмага iм, прыгожага беларускага горада.
Цяпер ён iшоy па вулiцы Савецкай, якая выглядала зусiм не па-савецку. У адным з закуткоy, што адкрывалiся воку з гэтай вулiцы, некалькi чалавек у робах капалi яму.
Адным з вялiкiх iнтарэсаy Мечыслава была археалогiя. Веды маладога чалавека y гэтай дысцыплiне былi сапраyды шырокiмi. Яшчэ y гады першых курсаy унiверсiт