Назад к книге «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф» [Яўген Аснарэўскі, Яўген Аснарэўскі]

З гiсторыi Княства

Пралог, або кароткi аповед пра гiстарычныя мiфы

Мiфы атачаюць аматараy гiсторыi з усiх бакоy, бо нават цалкам адданыя акадэмiчнай навуцы, сур'ёзныя аyтары, нярэдка выкладаюць на старонках сваiх кнiг самыя натуральныя байкi, запушчаныя кiмсьцi з калег, прычым часам тымi з iх, хто тварыy дзясяткi, а y асобных выпадках i сотнi, гадоy таму. Гэта паказвае, што некаторыя гiстарычныя мiфы надзвычай жывучыя.

Зразумела, у дадзенай кнiзе мы сканцэнтруемся на мiфах, звязаных з Вялiкiм княствам Лiтоyскiм, бо паказаныя y гiстарычных працах карцiны жыцця гэтай даyно знiшчанай, але yсё яшчэ такой важнай, дзяржавы, утрымлiваюць шмат выдумак, пералiк якiх можна пачаць ад уяyных партрэтаy уладцаy (цi ведалi вы, што вядомыя партрэты  Вiтаyта толькi выдумка мастакоy, якiя не бачылi яго) i скончыць прычынай смерцi апошняга вялiкага князя.

Зрэшты, у кнiзе мы y асноyным засяродзiмся на самым раннiм перыядзе iснавання дзяржавы, якi, у той жа час, з'яyляецца i самым загадкавым, як i самым мiфалагiзаваным.

Аyтар не пазiцыянуе дадзеную кнiгу навуковым адкравеннем. У ёй не прадстаyлены сенсацыйныя матэрыялы Полацкага летапiсу, знайсцi якi мараць многiя спецыялiсты па гiсторыi ВКЛ, цi iншыя неверагодныя знаходкi. Тут мы разгледзiм больш-менш вядомыя звесткi, але затое разгледзiм максiмальна непрадузята.

У дадзенай кнiжцы, напiсанай дастаткова лёгкай мовай, мы паспрабуем абыйсцiся без дэманстрацыi фантазiй пад маскай навуковых фактаy, а замест гэтага зоймемся разбурэннем звыклых, але непраyдзiвых клiшэ, якiя даyно yжо сталi вельмi шырока вядомымi нават у асяроддзi людзей далёкiх ад гiсторыi.

Разбурацца будуць як мiфы лiтоyскай гiстарыяграфii, так i беларускай, ды i yвогуле yсе, што трапiлi пад гарачую руку аyтара дадзенай кнiгi.

Вядома, крушэнне стэрэатыпаy можа выклiкаць непрыемныя адчуваннi y некаторых чытачоy, але ж, мабыць, лепш бачыць факты y святле рэальнасцi… Цi yсё ж не?

Так цi iнакш, кнiга пiсалася дзеля стварэння аб'ектыyнай карцiны, i аyтар не дазволiy сабе «перацягваць коyдру» на чый-небудзь бок, кiруючыся пры гэтым, скажам так, нацыянальнымi сiмпатыямi, а y такiм «сiмпатыйным» ключы часцяком працуюць аyтары публiкацый пра раннюю гiсторыю ВКЛ.

Яшчэ адной важнай задачай, пасля разбурэння гiстарычных мiфаy, будзе асэнсаванне праблемы нацыянальнага мiфа беларусаy i нават, у пэyным сэнсе, яго канструяванне.

Так-так, дарагiя чытачы, мы разбурым адны мiфы, каб стварыць iншы – як жа iнакш.

Такiм чынам, у кнiзе расказваецца пра тое, хто такiя русiны, лiтвiны, лiтвiнiсты i iнцэптабеларусы, а таксама пра тое, хто насамрэч стварыy ВКЛ.

Цi быy захоп лiтоyцамi гарадоy Панямоння? Цi з'яyляyся Навагрудак сталiцай краiны? Цi iснавала старабеларуская мова i цi маюць беларусы права на спадчыну Княства, i калi так, то як гэта пераканаyча даказаць? Гэтыя пытаннi, як i многiя iншыя, аyтар разглядае y дадзенай працы, абапiраючыся пры гэтым на дакладныя крынiцы.

Цаглiна з гродзенскага замка Вiтаyта з геральдычным знакам Калюмны.

Аб некаторых перадумовах стварэння ВКЛ i першых этапах яго iснавання

Першапачаткова Вялiкае княства Лiтоyскае будавалася па прынцыпе аб'яднання старажытнарускiх княстваy Панямоння з землямi лiтоyскiх уладароy. Станаyленне княстваy Русi адносна нядрэнна прасочваецца па пэyных крынiцах, дзякуючы захаванасцi (хай i y выглядзе копiй) старажытнарускiх летапiсаy.

Дзяржаyтваральныя працэсы y лiтоyскiх землях, з-за адсутнасцi yласна лiтоyскiх летапiсаy перыяду X—XIII стагоддзяy, пакрытыя цемрай i фактычна апiсваюцца на падставе yрыyкавых, скупых згадак, якiя дапаyняюцца дадзенымi ад спецыялiстаy дапаможных гiстарычных дысцыплiн.

Часцяком лiтоyскiя плямёны X – XII стагоддзяy, у межах беларускай гiстарыяграфii, малююцца вельмi адсталымi y сваiм развiццi y параyнаннi з жыхарамi мясцовых славянскiх гарадоy Кiеyскай Русi. Хоць гiсторыкi не могуць, на падставе вядомых крынiц, даказаць, на гэтым адрэзку развiцця старажытных лiтоyцаy, наяyнасць у iх каменнага дойлiдства i пiсьменства, тым не менш дадзеныя археалогii, атрыманыя y вынiку вывучэння аднаго з найцiкавейшых археалагiчных помнiкаy Лiтвы, Кернаyскага гарадз

Купить книгу «Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф»

электронная ЛитРес 184 ₽