Назад к книге «Мерэйна Патэстас» [Яўген Аснарэўскі]

Медальён

Дождж сек зямлю з усiх сiл. Ён нiбыта хацеy разбiць усё, што yдалося стварыць прыродзе i чалавецтву на тым кавалачку сушы, якi называюць Беларусь. Але нават халоднае i сырое надвор'е беларускага лiстапада, было для мяне вельмi прыемным. Я ведаy, што такое жыццё yдалечынi ад сваiх родных палёy i лясоy, азёр i рэк, усяго таго, што я памятаю i ведаю з ранняга дзяцiнства. Пяць гадоy прыйшлося мне пражыць y iншай краiне, пакуль я працаваy у аддзеле археалогii буйнога львоyскага iнстытута. У тыя гады, падчас навучання любiмай справе, я быy шчаслiвы. Археолаг, гэта, як казалi y нас на курсе, шкодны лад жыцця, а не прафесiя. Успамiнаць Украiну мне i зараз вельмi прыемна. Палi чарназёму, цэркаyкi y стылi yкраiнскага барока, вясёлы гоман i нораy украiнцаy, што любiлi размаyляць на сваёй роднай мове. У тыя вучнёyскiя гады yсё гэта рабiла мяне энергiчным i натхнёным. Менавiта там, ва Украiне, мы раскапалi дзесяткi найцiкавейшых курганоy. Але я сумаваy па радзiме i заyсёды ведаy, што абавязкова вярнуся.

Асаблiва моцны выбух грому прымусiy мяне здрыгануцца. Палявыя працы y лiстападзе – гэта, вядома, пазнавата. Пазнаю сваё роднае надвор'е! І я вельмi рады, што яно такое!

– Здаецца, сёння нам больш не пакапацца, – сказаy мне Юрась, падыходзячы блiжэй.

Мы сядзелi y сваiх палатках, недалёка ад шэрага курганоy, размешчаных на yскрайку невялiкага лясочка. Я глядзеy на шпiль касцёла, што тырчаy над вяршынямi сосен. У невялiкай вёсачцы, дзе стаяy касцёл, жыла, мабыць, толькi сотня чалавек, але храм у iх быy такi, што не адарваць вачэй – прыгожы i стройны, хоць i суровы, як каменная гара, якая yздымаецца з зямных нетраy. У вушах булькатаy гук дажджу: бам-бам-бам. Мне yжо хацелася, каб дождж стаy слабець, i няyрымслiвы бубнач зайграy цiшэй. Але затое паветра! Гэта проста так не патлумачыш тым, хто не быy падчас дажджу на yскраiне беларускага лесу!

– Так, падобна, што на сёння yсё! – адказаy я Юрасю.

Гэты Юрась – не самы мой любiмы калега. Часам Юрка дазваляy сабе мець зносiны з чорнымi капальнiкамi, а яшчэ быy схiльны прыхаваць нешта з лiку самых значных знаходак. Каламутны хлапчук! Але гэта жыццё. Трэба yмець нармальна камунiкаваць з усiмi.

– Зганяю y вёску. Можа y мясцовых самагонкi дастану. Пагрэемся! – сказаy Юрась, ды весела падмiргнуy.

– Ну давай, зганяй.

«Усё роyна пiць не буду!» – падумаy я.

– Ну yсё, пабег.

– Давай, Юрась, давай.

«А можа быць i варта было б выпiць цукроyкi. Ну, паглядзiм, што там Юрка прыцягне.»

Але Юрась вярнуyся толькi пад ранiцу. Вiдаць, знайшоy сабе прытулак у вёсцы. Можа пiy палову ночы з мясцовымi мужыкамi, а можа i яшчэ неяк уладкаваyся. Быy ён бадзёры i быццам бы цвярозы, але дыхаy перагарам.

– Пайшлi капаць, ёлупень, – кiсла yсмiхнуyшыся, сказаy я.

Ранiца нарадзiлася сонечнай i халаднаватай. У полi я запрыкмецiy шустрага труса, якi скакаy кудысьцi, па сваiх справах. Калi я бачу такога шэрага yцекача, у душы прачынаецца старажытны паляyнiчы iнстынкт i мне хочацца бегчы за iм.

«Напэyна, сёння yжо не будзе дажджу».

У лесе мы назбiралi трохi позьнiх грыбоy. Нюхаць iх было неверагодна прыемна. А ад думак аб смажаных на вогнiшчы польскiх грыбах, у роце пацяклi слiнкi.

Час пралятаy хутка. Праца археолага даволi аднастайная. Трэба капаць i прасейваць зямлю, а потым зноy капаць i прасейваць. Але якое шчасце цябе чакае, калi ты нарэшце заyважыш нешта, хоць бы трохi цiкавае! Таямнiца! Вось яна, у тваiх руках! Ты забiраеш у мiнулага яго сакрэты i аддаеш iх будучынi. Мы – вечна стомленыя i выпацканыя зямлёй працавiкi, сваiмi рыдлёyкамi дастаем на свет найкаштоyнейшыя артэфакты! Хоць, усякая праца y нашым цэху важная! Гiсторыкi ж таксама капаюць архiвы, амаль як мы зараз капаем курганы.

Пакуль у галаве варушылiся фiласоyскiя думкi, рукi хутка перакiдвалi зямлю. Грунт, канешне, цвёрды. Але нiчога страшнага! Трохi больш намаганняy i яшчэ некалькi лiшнiх мазалёy i мы паспеем да вечара разабрацца з гэтым аб'ектам.

Раптам у мяне зазванiy тэлефон. Я выпрастаyся, аддыхаyся i выкiнуy наверх запэцканую рыдлёyку. Затым я хутка выскачыy з шурфа i намацаy у кiнутай непадалёк куртцы свой мабiльнiк.

– Так, а